Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Падарожная калекцыя

Недзе ад 2005 года пачала прывозіць з вандровак снежныя шарыкі. Спачатку без усялякай думкі, а потым стала шукаць адмысловыя, каб былі выявы архітэктурных помнікаў канкрэтнага горада. У выніку дасёння назбіралася 32 шарыкі.
SAM_4876

За выключэннем некалькіх, усе набывала сама ў часе ўласных паездак - гэта для мяне прынцыпова.

Пачалося ўсё з лонданскага, нават не шарыка. Сёння ў ім вадкасць удо часткова выпарылася...
London4
Значна пазней набыла іншы лонданскі, мадэрновы.
Lond2

Дакладную храналогію набывання шарыкаў зараз аднавіць складана. Неяк з'явіліся пару падараваных. Берлін
Berlin2
і Нарвегія (крыху нефарматны для мяне шарык, трэба ехаць туды самой, відаць :)).
Norway2

Далей былі шарыкі з летніх адпачынкаў. Кушадасы.
Kuszadasy5

Нэсэбр.
Nessebr1

Пазней яшчэ тры з Чарнагорыі.
Kotor2
Budva1
Czarnahor2

Вельмі люблю "шарык", што набыла ў славенскім Блэдзе (хоць таксама ўжо выпарваецца актыўна)
Bled1
і з Венецыі - добрыя ўспаміны.
Veniece2

Багата было з Канады. Атава, Манрэаль, Таронта, Ніагарскі вадаспад..
Ottawa2
Manreal1
Niagara2
Toronto1
Вельмі шкадавала, што па дарозе дахаты разбіла шарык, набыты ў Квэбэк-Сіці. Замест яго пазней атрымала ў падарунак агульнаканадыйскі.
Canada2
Далей былі Прага
Praha6
Ерусалім (адзін з улюбёных)
Jerusalem1
Парыж (таксама з фаварытаў)
Paris1
Барселона і Мансерат
Barsa1
Monserrat1
А па дарозе назад у аэрапорце Вены набыла яшчэ й мясцовы
Vienna2
Вільня (шкада, ковенскага не знайшла)
Vilnius2
На мінулыя Каляды набыла сабе нарэшце менскі шарык
Minsk
Найбольш набыткаў у калекцыю даў апошні год.
Стакгольм
Stokholm2
Масква, Піцер (у Варшаве не знайшла жаданага)
Moscow1
Picier2
У Марока адведала шмат гарадоў, але шарыкі пераважна былі агульнамараканскія
Maroc1
Ну і апошнія сёлетныя шарыкі - з Грэцыі: Афіны, Крыт і асобна Ханья, ды Сантарыні.
Athens2
Chania1
Crete1
Santorini2

Зразумела, што з паездак прывозіцца шмат ўсяго, у тым ліку ў традыцыйныя магніты, якія няма куды ўжо падзець :) Але шарыкі неяк асабліва душу грэюць.
Tags: калекцыі, падарожжы
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments