Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Памёр Аляксандр Міцкевіч, пляменнік Якуба Коласа

Сумная вестка прыйшла з Нью-Ёрку. 28 красавіка памёр пляменнік Якуба Коласа грамадскі дзеяч Аляксандр Міцкевіч.


Аляксандар Міцкевіч нарадзіўся у вёсцы Мікалаеўшчына ў сям’і Міхаліны Міцкевіч, сястры Якуба Коласа, у 1919 г.

Напярэдадні Другой сусветнай вайны скончыў настаўніцкія курсы і працаваў настаўнікам у Жыгалкаўскай вясковай школе. У 1944 г. выехаў на эміграцыю: Аўстрыя — Францыя — Бельгія. Спрабаваў вучыцца на філасофскім аддзяленні Лювенскага ўніверсітэту, але не скончыў. У 1955 г., атрымаўшы запрашэнне ад дзядзькі — Міхася Міцкевіча (брата Якуба Коласа) — перабраўся ў ЗША. Жыў у Нью-Ёрку.

Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, уваходзіў у Галоўную ўправу арганізацыі, кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу. Ад 1965 г. быў сябрам рэдкалегіі ды распаўсюднікам газеты “Беларус”.

У 1980—1990-х выдаваў бюлетэнь“Весткі й паведамленьні Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА”. Радны БНР.

Больш пра Аляксандра Міцкевіча можна патытаць тут: http://news.tut.by/society/143686.html
Tags: асобы, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments