Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 1 жніўня. Ролсан, Хаванскі, Дурэйка

Вяртаюся да эміграцыйнага календара. Назбіралася багата матэрыялаў, якімі магу дзяліцца па прынцыпе "гэты дзень у эміграцыйнай гісторыі". Але з акцэнтам на асобах.
Такім чынам, 1 жніўня звязана з трыма асоба, пра якіх я нешта ведаю. Двое з Аўстраліі, адзін чалавек з Брытаніі. Ні з адным асабіста не сустракалася, але запісвала ўспаміны жонак аўстралійцаў і была на магіле брытанца.

RolsanРолсан Янка (сапр. Гадзіцкі, 1.08.1912—23.01.1994). Нарадзіўся ў в. Вялень Ігуменскага павету (цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці) у сялянскай сям’і. Вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Менску й у тэхнікуме цяжкай прамысловасьці ў Харкаве (Украіна). Працаваў на ваенным заводзе ў Ніжнім Тагіле (Сьвярдлоўская вобласьць, Расея). Скончыў авіяшколу ў расейскім Ржэве. У якасьці авіямэханіка служыў у 5-й эскадрыльі, а зь верасьня 1939 г. — на “польскім фронце”. Па дэмабілізацыі ў студзені 1941 г. працаваў на менскім заводзе імя Варашылава. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі на Пухавіччыне, з сакавіка 1944 г. — афіцэр БКА. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Мюнхене, дзе быў сябрам Беларускага Нацыянальнага Камітэту. З 1950 г. — у Аўстраліі. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім і рэлігійным жыцьці беларусаў Адэляйды. Займаў розныя пасады ў царкоўнай управе: быў старшынём, скарбнікам, сакратаром, рэфэрэнтам вонкавых сувязяў. У 1975—1987 гг. — першы старшыня Беларускага Аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі (пакінуў пасаду з прычыны хваробы). Сябра Выканаўчага Камітэту Фэдэральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі. Аўтар шматлікіх паэтычных твораў, якія публікаваў пад псэўданімамі ВЭР, Крапіва-Жыгучка. У 1980 г. быў выдрукаваны паэтычны зборнік “Кліч” (перавыдадзены ў 1982). Сталы карэспандэнт газэты “Беларус” (пісаў пад псэўданімам Янка Яр). Аўтар апублікаваных у 1984 г. успамінаў “З глыбінь мінулага”.
Пісаў таксама вершы, але на аматарскім (калі не сказаць графаманскім) узроўні. Што не перашкодзіла выдаць і зборнік паэтычны... Для беларускай грамады ў Адэлаідзе ён быў знакавай асобай. Жонка ў яго - простая жанчына, шмат напакутвалася за сваё жыццё. Інтэрв'ю з ёй можна знайсці тут: http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=138

ChavanskiХаванскі Кастусь (1.08.1910—28.03.1984). Паходзіў з ваколіцаў Івацэвічаў з сям’і нашчадкаў князёў Хаванскіх. Вучыўся ў гарадзкім вучылішчы, пазьней служыў у польскім войску і трапіў у нямецкі палон. У паваеннай Нямеччыне апынуўся ў беларускім лягеры Ватэнштэт. У 1950 г. разам з жонкай Акулінай прыехаў у Аўстралію, дзе спачатку працаваў па кантракце на фарме. У 1952 г. перабраўся ў Сыднэй і далучыўся да грамадзкага жыцьця беларусаў. Быў сябрам БАА і некаторы час займаў тут пасаду скарбніка. Ад стварэньня Беларускага Культурна-Грамадзкага Клюбу ўваходзіў у лік ягоных дырэктараў. Актыўнай працы ад 1975 г. перашкодзіла цяжкая хвароба. Пахаваны на беларуска-украінскай сэкцыі могільніку Роквуд у Сыднэі.
У прынцыпе, быў шараговым удзельнікам беларускай грамады ў Сіднэі. Жонка ягоная Акуліна, шчырая, цікавая кабета. Сястра ўладыкі Мікалая (Мацукевіча). Інтэрв'ю з ёй можна знайсці тут: http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=134

DurejkaДУРЭЙКА Мацей (11.12.1915 – 01.08.1965). Нарадзіўся ў в. Каралеўцы Вялейскага пав. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У пачатку Другой сусьветнай вайны служыў у польскім войску, трапіў у савецкі палон і быў вывезены ў Сыбір. Трапіў у Армію Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Сябра ЗБВБ ад 23.01.1949, уваходзіў ва ўправу Манчэстэрскага аддзелу. Быў актывістам БАПЦ, сябрам брацтва і сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны на Southern cemetery.
Таксама шэраговы ўдзельнік беларускай грамады, гэтым разам у Манчэстэры. Магіла яго адна з нямногіх беларускіх на тых могілках, дзе надпіс зроблены кірыліцай.
Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments