Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 2 жніўня. Шчэрба

ШЧЭРБА Сяргей (02.08.1918 – ?). Паходзіў з в. Рушкава з-пад Баранавічаў. Падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі, разам з падразьдзяленнямі якой улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, далучыўся да 2-га Польскага корпусу, разам зь якім у 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 08.01.1947 быў сябрам ЗБВБ, адзін з заснавальнікаў акруговага аддзелу ў Ёркшыры. Аднак у выніку расколу ў 1948 г. далучыўся да Беларускага камітэту сяброўства і быў пазбаўлены сяброўства ў ЗБВБ. Быў адным з выдаўцоў часопіса “Патрыёт”. Пазьней далучыўся да ХАБР, быў старшынём акруговага цэнтру “Ёркс”. Быў прадстаўніком дэлегатуры БЦР на Ёркс. Ад 1952 г. актыўна ўключыўся ў дзейнасьць БВР. У расколе 1954 г. падтрымаў пазыцыю Людвіка Зарэчнага і быў абраны на пасаду генэральнага сакратара ЦК БВР. У выніку канфлікту з Манчэстэрскім асяродкам БВР у 1957 г. ініцыяваў новы раскол арганізацыі БВР, частка якой непасрэдна падпарадкавалася яму. Гэтай арганізацыяй кіраваў і пры канцы 1960-х. Жыў у Д’юсбуры. Памёр.
Надзвычай цікавая і актыўная асоба быў. Праўда, бескампрамісны, таму і ўдзельнічаў у вялікай колькасці расколаў і падзелаў. Недзе ляжаць ў мяне копіі лістоў да Янкі Міхалюка ягоных, гадоў з 1960-х, дзе ён наракае на бяздзейнасць Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. Шкада, не ведаю, ні калі памёр, ні дзе пахаваны... Дый наогул мала пра яго ведаю...
Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments