?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

РАЙЦЭЎСКІ Мацей (05.08.1921 – ?). Паходзіў з Касьцюковічаў (Магілёўская вобл.). Вучыўся ў артылерыйскім вучылішчы Чырвонай Арміі і потым тры гады служыў у артылерыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 26.08.1947 быў сябрам Згуртавання беларусаў ў Вялікабрытаніі (ЗБВБ), а таксама сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў (ЗБК) ад 1950 г. Належаў да дружыны ў Брадфардзе. У 1950-х выйшаў з ЗБВБ і далучыўся да прасавецкай арганізацыі ў Брадфардзе.
Зусім тыповы шлях у Брытанію для беларуса ў паваенны час. А вось тое, што потым Райцэўскі адышоў ад Згуртавання беларусаў і далучыўся да прасавецкай арганізацыі - менш тыпова, хоць ён такі і не адзіны быў. Прасавецкія арганізацыі давалі магчымасць ездзіць на экскурсіі ў СССР і такім чынам адведваць Беларусь, чым некаторыя і карысталіся.
BradfardSciah
На здымку: Беларускі сцяг каля будынку гарадской ратушы ў Брадфардзе, які ўздымалі штогод 25 сакавіка.

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
shametka
Aug. 5th, 2012 08:07 pm (UTC)
Добры дзень, Наталля! Прашу прабачэння, што каментар не па тэме. Я планую быць у Менску 14-30 верасня. Не ведаю тваіх планаў, але калі у цябе ёсць жаданне і магчымасць сустрэцца, быў бы вельмі рады гэта зрабіць. Юрась Ш.
hardzin
Aug. 5th, 2012 08:14 pm (UTC)
Было б вельмі добра спаткацца-пабачыцца. Магу нават падараваць нешта з новых кніг, да выданьня якіх мела дачыненьне :) Праблема толькі, што пакуль дакладна ня ведаю, дзе буду. Я зараз у чаканні брытанскай візы, і дакладана не ведаю, ці атрымаю яе і калі атрымаю. У найлепшым для мяне выпадку, я буду 16-18 жніўня ў Вільні, а 20-27 жніўня ў Лондане. Гэта ідэальны чаканы варыянт. Але ўсё можа і сарвацца, тады я буду увесь час у Менску. Можа ты б зазваніў мне недзе 15га, на той час я ўжо дакладна буду ведаць свой расклад і зможам дамовіцца. Тэлефоны напішу прыватным паведамленнем :)
hardzin
Aug. 5th, 2012 08:24 pm (UTC)
Прабач, думала, ты будзеш у жніўні. Калі ў верасні, дык праблемаў няма, я буду ў Менску, бо праца і канечне можна будзе спаткацца. Звані ці пішы :)
shametka
Aug. 5th, 2012 09:19 pm (UTC)
Дзякуй, Наталля. Спадзяюся, што сустрэнемся. Паведамі толькі, як цябе знайсці. Мой е-маіл: ichametka@yahoo.ca
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

звычайная
hardzin
Наталля

Latest Month

August 2015
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars