Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 8 жніўня. Аляксандр Надсан. Фотаальбом

Аляксандр Надсан, да эміграцыі Бочка (нар. 08.08.1926, в. Гарадзея (сёння Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.)), грэка-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Скончыў курсы малодшых кіраўнікоў СБМ у Альбярціне. У чэрвені 1944 г. стаў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА. Летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзнікаў, затым служыў у 2-м Польскім корпусе ў Італіі, дзе браў удзел у баявых дзеяннях і быў паранены. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Адзін з заснавальнікаў ЗБВБ, рэдактар яго часопісаў “Беларус на чужыне” і “На шляху”, старшыня арганізацыі ў 1951–1953 гг. Быў адным са стваральнікаў БХАА “Жыццё”, БАКА “Рунь”, а таксама Беларускага незалежніцкага народна-хрысціянскага руху. Скончыў матэматычны факультэт Лонданскага ўніверсітэта. Увосень 1953 г. паехаў вучыцца ў Грэцкую калегію ў Рыме. 23 лістапада 1958 г. атрымаў свячэнні святара ўсходняга абраду. У ліпені 1959 г. вярнуўся ў Вялікабрытанію. Працаваў выкладчыкам матэматыкі ў Нотынгеме і ажыццяўляў душпастырскую дзейнасць у Цэнтральнай і Паўночнай Англіі. Ад 1961 г. стаў адным з кіраўнікоў беларускай школы імя Кірылы Тураўскага ў Лондане. Ад 1971 г. кіраваў Беларускай бібліятэкай-музеем імя Ф. Скарыны. Актыўна ўдзельнічаў у працы ЗБВБ, Харытатыўнай секцыі, Англа-беларускага таварыства. У 1981 г. стаў на чале Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. 30 чэрвеня 1986 г. быў прызначаны на пасаду апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў у замежжы. Стваральнік і кіраўнік Камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі. Аўтар шэрагу перакладаў літургічных тэкстаў на беларускую мову, публікацыяў з гісторыі беларускай царквы і культуры. Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Шчыра віншую айца Аляксандра з народзінамі. Дзякую яму за ягоную дапамогу і падтрымку. Зычу здароўя і спадзяюся на хуткае спатканне :)

З нагоды ж народзінаў айца Аялксандра ўзгадала, што маю шмат ягоных здымкаў, то зрабіла невялічкі фотаальбом.

185
а. Аляксандар Надсан

120
Зьлева направа: невядомы, Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Аляксандар Надсан. Лёндан. 1949 г.


143
ІІІ зьезд Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі. 1949 г. Першы шэраг зьлева направа: Вера Багдан, Франьціш Бартуль, Аляксандар Надсан. Другі шэраг зьлева направа: Аляксандар Крыт, Янка Садоўскі, Бэнэдыкт Кляйноў, Адольф Буката.

153
Зьлева направа: Аляксандар Надсан, Пётра Сыч, Якуб Амор (Кастусь Кадушка), Міхась Булыга. Лёндан. Каля 1949 г.

016
Чацьверты зьезд Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі. 1950 г.

Nadsan3
Аляксандар Надсан на зьезьдзе Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі. 1951 г.

039
Зьлева направа: Аляксандар Надсан, а. Часлаў Сіповіч, Франьціш Бартуль. Лёндан. 1951 г.

040
Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 г.

013
Управа Беларускага Акадэміцкага Каталіцкага Аб’еднаньня “Рунь” (пач. 1950-х). Зьлева направа: Аляксандар Надсан, а. Часлаў Сіповіч, Вітаўт Рамук, Франціш Бартуль.

054
Зьлева направа: а. Аляксандар Надсан, Аўген Вярбіцкі, а. Язэп Гэрмановіч, а. Леў Гарошка, Павал Навара. Агарод Марыян Хаўзу (Лёндан). 1960 г.

037
а. Аляксандар Надсан выступае на вечары паэзіі Зьмітрака Бядулі ў Лёндане. 1962 г.

Nadsan1
а. Аляксандар Надсан у бібліятэцы

096
Вучні і настаўнікі школы-інтэрнату Сьв. Кірылы Тураўскага ў Лёндане. Сядзяць зьлева направа: а. Фэлікс Журня, а. Язэп Гэрмановіч, а. Аляксандар Надсан (каіраўнік школы), а. Робэрт Тамушанскі, Лёля Міхалюк. Каля 1967 г.

071
Уваходзіны ў новы будынак Бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. 15 лютага 1970 г. Зьлева направа: а. Леў Гарошка, а. Аляксандар Надсан, Ян Дамінік.

063
а. Аляксандар Надсан зь беларускімі дзецьмі з Чарнобыльскай зоны. Лёндан. 1995 г.

001
айцец Аляксандар у царкве

184
а. Аляксандар Надсан.

190
а. Аляксандар Надсан.
Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments