January 6th, 2009

звычайная

5 гадоў з дня смерці Янкі Юхнаўца


Пяць гадоў таму пайшоў з жыцця надзвычай цікавы і самабытны беларускі пісьменнік на эміграцыі Янка Юхнавец. Са сваёй дзіўнаватай мовай, адметным падыходам да ўсяго, ён стаіць асобна ў эміграцыйнай беларускай літаратуры. Яго шмат хто не разумеў на эміграцыі, не разумеюць і ў Беларусі. Для мяне ж ён не толькі літаратар, але і філосаф, бо першыя ягоныя творы, якія я пабачыла, былі дзённікавыя нататкі, што рыхтаваліся да друку ў часопісе “Запісы БІНІМ”. Гэта было нешта абсалютна адметнае, нечаканае... Аднак калі я звярнулася да аднаго спецыяліста ў эміграцыйнай літаратуры з прапановай зрабіць артыкул пра Янку Юхнаўца як пісьменніка, атрымала адказ, што пісаць пра яго няма чаго, маўляў гэта не літаратура наогул... Няўжо ён так і застанецца неацэнены на радзіме? Collapse )
Янка Юхнавец
Янка Юхнавец
Янка Юхнавец (1956)
звычайная

Аўгіння Каранеўская нарадзілася 90 гадоў таму

Беларускія жанчыны на эміграцыі даволі рэдка станавіліся актыўнымі ўдзельніцамі грамадскага жыцця. Традыцыйнае іх месца найчасцей было ў прыгатаванні пачастунку, вырабе нацыянальных строяў, удзеле ў спеўных калектывах... Тых, каму хацелася нечага болей было няшмат. Сярод беларусак Аўстраліі Аўгіння Каранеўская была адной з найбольш актыўных дзяячак.

На жаль, у мяне няма ніводнага яе фотаздымку. Не маю звестак і пра яе архівы, і мяркую, што наўрадці яны захаваліся. Але памяць пра яе яшчэ жывая, пакуль жывуць старэйшыя беларусы ў Аўстраліі, якія ведалі яе як адну са стваральнікаў беларускіх радыёперадачаў у Сіднэі, а таксама нястомную карэспандэнтку газеты “Беларус”. Акрамя ўсяго іншага, яна выхавала не чужых для беларушчыны дзяцей Марыю і Святаслава, якія ў памяць пра сваіх бацькоў ў 1980-х гг. перадалі 10 тысяч аўстралійскіх даляраў (каля 4 тыс. фунтаў) на Беларускую Бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане.
Collapse )