January 15th, 2009

звычайная

Памяці бабулі

Некалі ў Мэльбурне сямідзесяцішасцігадовая Тамара Грыцук запыталася ў мяне, колькі гадоў маёй бабулі. Я, тады яшчэ дваццаціпяцігадовае дзяўчо, адказала: “Ой, ужо 68”. І гэта прагучала так, нібыта мая бабуля ўжо зусім старэнькая. Спадарыня Тамара ўсміхнулася і сказала: “Ой, дык яна яшчэ маладая!”. Пасля гэтага яна спакойна села на месца кіроўцы свайго аўтамабіля і павезла мяне на экскурсію па горадзе...
Тады я ўпершыню адчула, якая вялікая розніца паміж той аўстралійскай беларускай і маёй бабуляй, як і наогул паміж нашымі пенсіянерамі і тымі на Захадзе... Тамара Грыцук жыве яшчэ і сёння, а мая бабуля не дажыла да 74 гадоў... У аўторак мы яе пахавалі...

Collapse )