January 26th, 2009

звычайная

Да біяграфіі Людвіка Зарэчнага

У працяг розных дыскусіяў адносна Касмовіча, Зарэчнага і Ко.

Яшчэ пару гадоў таму постаць Людвіка Зарэчнага мне не была асабліва цікавая. Але ў працэсе працы над сваёй кнігай пра беларусаў у Вялікабрытаніі я сутыкнулася з неабходнасцю падаць пра яго інфармацыю, у тым ліку і біяграфічнага кшталту. Тут вельмі дарэчы мне давялося разбіраць паперы аднаго эмігранцкага архіву, дзе знайшла колькі лістоў самога Зарэчнага, а таксама два лісты ягонай жонкі да Дзмітрыя Касмовіча. Пасля аналізу ўсяе інфармацыі пытанняў да біяграфіі Зарэчнага не стала нашмат меней. І было жаданне больш шчыльна заняцца даследаваннем гэтае асобы, але праз адсутнасці часу на гэта, давялося адкласці ўсё на будучыню. А можа нехта іншы больш зацікавіцца гэтай асобай і знойдзе хоць якія архіўныя дакументы, што спраўдзяць хоць адзін факт з ягонай біяграфіі, асабліва даваеннай. Тут падаю невялікі агляд таго, што я змагла знайсці са звестак пра Зарэчнага ў розных крыніцах, а таксама выніковую прыблізную ягоную біяграфію, што вымалёўваецца на іх падставе. (тэкст падрыхтаваны для публікацыі ў будучай кнізе).

Collapse )