February 3rd, 2009

звычайная

Вяртаючыся да студзеньскага календара. Янка Ролсан (Гадзіцкі)

23 студзеня споўнілася 15 гадоў з дня смерці беларускага дзеяча ў Аўстраліі Янкі Ролсана. Асоба надзвычай цікавая, адзін з найбольш знаных і дзейных беларусаў у Адэлаідзе (Паўднёвая Аўстралія). Яшчэ пры жыцці апублікаваў свае ўспаміны “З глыбінь мінулага”, дзе ёсць цікавыя падрабязнасці пра перадваеннае і ваеннае жыццё на Пухавіччыне і ў Менску.

Янка Ролсан Янка Ролсан
Янка Ролсан ў Адэлаідзе



Collapse )
звычайная

Вяртаючыся да студзеньскага календара. Мікола Гумен

28 студзеня 1984 г. памёр беларускі дзеяч у Вялікабрытаніі і ЗША Мікола Гумен. Яго можна назваць, здаецца, шэраговым актывістам беларускага жыцця на Захадзе, традыцыйна больш прывязанага да царкоўных справаў.

Мікола Гумен (10.12.1906—28.01.1984) Нарадзіўся ў в. Лінова, Пружанскага пав. У 1939 г. быў арыштаваны і высланы ў Сібір, адкуль трапіў у Армію Андэрса. Удзельнічаў у бітве за Монтэ-Касіна. У 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.05.1948 быў сябрам ЗБВБ, быў актывістам БАПЦ. У 1957 г. выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Кліўлендзе. Быў сябрам парафіяльнай рады царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлендзе. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночання і Задзіночання Беларуска-Амэрыканскіх Ветэранаў. Памёр і пахаваны ў Кліўлендзе.
звычайная

Вяртаючыся да студзеньскага каляндара. "Беларуская моладзь"



"Беларуская Моладзь"


У студзені 1959 г. пабачыў свет першы нумар “квартальнага часопіса беларускага маладога пакалення” “Беларуская Моладзь. Byelorussian Youth”. Выданне было ініцыявана Згуртаваннем беларускай моладзі ў Амерыцы. На яго старонках змяшчаліся матэрыялы беларуска- і англамоўныя як з гісторыі Беларусі, так і з жыцця эмігрантаў. У Рэдкалегію ўваходзілі Юрка Станкевіч, Вітаўт Кіпель, Вячка Станкевіч, Янка Запруднік і іншыя. Часопіс выходзіў ад 1959 да 1967 г. (№26) і пазней выданне было адноўлена ўвосені 1972 г. і выходзіла да 1980 г., калі пабачыў свет апошні №1-2(51-52). Акрамя таго, часам выдаваліся дадаткі да “Беларускай моладзі”: “Learn to read Byelorussian”, “Lerne Weissruthenisch zu lessen”, “Моўныя рэсурсы Амэрыкі” і іншыя.
Часопіс выходзіў афсетным друкам даволі добрай якасці. Было б добра, каб некалі была зробленая бібліяграфія змешчаных на ягоных старонках матэрыялаў.
звычайная

Каляндар падзеяў гісторыі беларускай эмірацыі на люты

Каляндар на люты выглядае так:

11 лютага 1979 г. памёр беларускі грамадскі дзеяч Мікола Гарошка.
13 лютага 1979 г. памёр беларус у Вялікабрытаніі Максім Рудзь
14 лютага 1989 г. памёр старшыня Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч
19 лютага 1910 г. нарадзіўся беларускі грамадскі дзеяч Палікарп Манькоў.
21 лютага 1974 г. памёр беларускі дзеяч Лявон Савёнак.
25 лютага 1984 г. памёр беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе Язэп Пітушка
26 лютага 1984 г. памёр беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі і ЗША Мікола Арцюх (Артон)
27 лютага 1914 г. нарадзіўся беларускі пісьменнік Уладзімір Клішэвіч.