February 4th, 2009

звычайная

Людвік Зарэчны пра Міхася В.

Цытую паводле ліста Людвіка Зарэчнага да Дзьмітрыя Касмовіча ад 14.11.1952.

“...Пярэйдзім да пытаньняў службовых. Памятаеце напэўна мой плян, над якім некалі думалі і строілі рашчоты. Скажу Вам праўду: ён прайшоў толькі на 50%! Пачалі з малога, з зародку самое арганізацыі падземнага руху, ці лепш кажучы – пачалі з разьведкі нашых сілаў на тым баку. Адносна Міхася В. Даведаліся не шмат. Ён апошні раз быў у Лодзі ў пачатку 1947 году. Па за тым, ніякіх прызнакаў жыцьця. Што з ім сталася? Дзе ён? — Жыве, загінуў, змагаецца ці здаўся? — Нічога ніхто няведае! Можа адрасы нашыя былі слабаватыя? Можа пайшлі не патаму шляху? — Ня ведаю, рабілі так як маглі і нашто маглі палажыцца. Між іншым праф. А. зараз у Мюнхене і паваротнаю дарогаю загляне да Вас, пагаворыце з ім і ён Вам раскажа больш падрабязна. А калі не, то хутка буду уў Вас і тагды — пагаворым аб усім”...

Прызнаюся, ня ведаю, ці гэтая цытата нешта новае дадае да таго, што было раней вядома пра Вітушку, бо не надта сачыла за перыпетыямі ягоных пошукаў. У лістах Зарэчнага за 1951—53 гг. пра яго іншых згадак няма. Трэба шукаць у іншых архівах.