December 7th, 2009

звычайная

ДА ЗАГАДКІ ДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВУ БНР У МІКОЛЫ АБРАМЧЫКА

Янка Запруднік
Самэрсэт

ДА ЗАГАДКІ ДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВУ БНР У МІКОЛЫ АБРАМЧЫКА

Спакавалі мы зь Міколам пару чамаданаў нашага дзяржаўнага архіву,
і ён павёз гэта ўсё да сябе з думкай усё гэта пераправіць у Францыю.
Я й да сяньня ня ведаю, як яму й ці яму гэта ўдалося.
Ларыса Геніюш .

Архіў — ключ да мінуўшчыны, першая баразна гістарыяграфіі, фундамэнт нашае веды пра былыя падзеі. А ў выпадку старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка — яшчэ й свайго роду дадатковая санкцыя, побач з тастамэнтам, старшынства ў Радзе. Разам з тым архіў гэты стаўся адной з таямніцаў нашай палітычнай гісторыі. Не даводзілася чуць, каб хто-небудзь, апрача Ларысы Геніюш, бачыў той архіў ці ведаў, што ў ім знаходзілася. Ня маю зьвестак таксама, ці карыстаўся прэзыдэнт Абрамчык дакумэнтамі з таго архіву ў сваіх перамовах з экзыльнымі ўрадамі суседніх народаў. Пра архіў усе зналі, але ніхто нічога канкрэтнага ня ведаў. На першых сэсіях Рады БНР, як кажуць некаторыя радныя, пытаньне архіву фігуравала ў парадку дня, але дэтальна не абмяркоўвалася.
Тое, як архіў перайшоў ад старшыні Рады БНР Васіля Захаркі да Міколы Абрамчыка, Захаркавага пераемніка, апісала ў сваёй “Споведзі” Ларыса Геніюш. Яна была галоўнай удзельніцай прэзыдэнцкай пераемнасьці, што адбылася ў Празе пад нямецкай акупацыяй. Захарка памёр 14 сакавіка 1943 г. Немцаў ён не любіў, катэгарычна адмовіўся супрацоўнічаць зь імі. Геніюш, якая трымалася найбліжэй да “дзядзькі Васіля”, сьведчыць, што архіў трэба было сьпешна вывозіць з Прагі, бо немцы маглі яго захапіць .
Усяго архіву нельга было вывезьці, давялося адбіраць самае важнае. Ларыса Геніюш называе некаторыя “найболей вартасныя” рэчы: пашпарт Пётры Крэчэўскага, “цудоўныя беларускія значкі яшчэ з 1918 года з Пагоняю”, “дзяржаўную пячаць”, “дагаворы зь літоўцамі, з Галіцкай Украінскай Рэспублікай і інш., папкі з архівамі міністэрстваў БНР і іншымі важнымі дакумэнтамі”. Аднак, як яна сьведчыць, “Акту прагалошаньня незалежнасьці, на жаль, ужо ў архіве не было” .
Тое, што засталося ў Празе, немцы ўсё-ткі забралі. Захоп адбыўся з удзелам д-ра Івана Ермачэнкі неўзабаве пасьля Захаркавай сьмерці, увесну 1943 г. Ларыса Геніюш апісвае, як аднойчы яна пайшла да Ермачэнкі па асабістай справе. Там яе чакала неспадзеўка й роспыты пра архіў.
(...)
Collapse )