December 8th, 2009

звычайная

АРХІЎ ДЗЬМІТРЫЯ КАСМОВІЧА

Дзьмітры Касмовіч (1909—1991) — добра вядомая асоба ў беларускім асяродзьдзі як на эміграцыі, гэтак і ў мэтраполіі. Актыўны дзеяч беларускага руху часоў Другой сусьветнай вайны й антыкамуністычнага руху другой паловы ХХ ст., ён кантактаваў зь вялікай колькасьцю беларускіх, украінскіх і іншых дзеячаў, рэпрэзэнтаваў Беларусь на міжнародных форумах, выдаваў часопіс “Барацьба”, кіраваў Беларускім вызвольным фронтам і г. д. Пасьля ягонай сьмерці застаўся даволі вялікі архіў, большую частку якога складае ліставаньне.

Жонка Дзьмітрыя Касмовіча спадарыня Надзея доўгі час захоўвала архіў у недатыкальнасьці, не наважваючыся разьвітацца з памяцьцю пра мужа. Толькі асобныя дакумэнты ці матэрыялы калі-нікалі перадаваліся дасьледнікам. Так было з машынапісам першай часткі аўтабіяграфічнай працы Дзьмітрыя Касмовіча “За вольную і сувэрэнную Беларусь”, што на пачатку ХХІ ст. была перададзеная ў Менск для публікацыі. У выніку, яна спачатку пабачыла сьвет у часопісным варыянце на старонках “Спадчыны”, а пазьней выйшла асобнай кнігай.

З часам удава Дзьмітрыя Касмовіча зразумела, што, калі нешта здарыцца зь ёй самой, каштоўны архіў беларускага дзеяча можа зьнікнуць.Collapse )