May 9th, 2011

звычайная

York Cemetery, Toronto

Адной з важных маіх справаў у Канадзе быў зноў пошук беларускіх магілаў. Вось што я знайшла на першым з трох Таронтаўскіх могільнікаў, што змагла адведаць.
Гэтsя могілкі называюццца Ёрк. Некалі ў ХІХ стагоддзі тут была фарма нейкага Шэпарда. Аднак у 1946 г. зямля была выкупленая пад могільнік і ад 1948 г. тут пачалі хаваць. На ёркаўскім могільніку сярод іншых пахаваныя расійская вялікая княжна Вольга Аляксандраўна, а таксама пляменнік Мікалая ІІ (яе сын) Ціхан Кулікоўскі-Раманаў. Таксама недзе на могільніку ёсць пахаванне Ціма Хартана, колішняга гульца Таронта-Мэпл-Лівз ды сузаснавальніка сеткі канадыйскіх рэстарацый хуткага харчавання Tim Hоrtons.
Секцыі на могільніку размеркаваныя пераважна па нацыянальнай прыкмеце. Праўда, ёсць і секцыі зборныя. Але відавочныя і выразныя падзелы: шмат азіяцкіх, пэўна, кітайскіх пахаванняў, пры чым здавалася, што яны паўсюль. Я чамусці адразу натрапіла на секцыю грузінска-армянскую. Потым было нешта грэцкае ўперамешку з рускім, сербскім і іншым. Усе магілы добра дагледжаныя (гэтым займаюцца спецыяльныя службы), паўсюль чыста і прыгожа. Беларускія магілы, за выключэннем першай, былі на украінскай частцы могільніка. Сярод пахаваных тут украінцаў багата вайскоўцаў УНР, былі асобы з УПА, з Дывізіі “Галічына”, што наўпрост і адлюстравана на помніках. Ну і беларусы тут былі.


Collapse )
Магіла Сяргея Хмары
Магіла Сяргея Хмары