May 16th, 2011

звычайная

Бібліятэка імя Ф. Скарыны ў Лондане

Учора, 15 траўня, споўнілася 40 гадоў з дня адкрыцця Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане. Гэта ўнікальная ўстанова, створаная беларусамі на Захадзе, адначасова і бібліятэка, і музей, і архіў. Тут сабраныя каштоўныя дакументы, выданні, рэчы, звязаныя з беларускай гісторыяй. Віншую а. Аляксандра Надсана з гэтай значнай гадавінай, бо менавіта дзякуючы гэтаму чалавеку, Бібліятэка існуе і да сёння.

Collapse )

звычайная

"Пінская шляхта"

Нарэшце сёння, з другой спробы трапілі на "Пінскую шляхту". Першая спроба была запланавана на 20 снежня мінулага году і не адбылася па зразумелых прычынах. Затое сёння ўсё атрымалася выдатна. Мо не дарма ўчора была на магіле Дуніна-Марцінкевіча :) Спектакль глядзеўся на адным дыханні. Безумоўна, Віктар Манаеў там на сваім месцы, і Ганна Хітрык таксама. Добра было пабачыць Генадзя Гарбука, хоць яму ўжо, відавочна, цяжка. І тым не менш, радая, што быў менавіта ён. Яшчэ раз пераканалася, што Купалаўскі тэатр для мяне застаецца №1.