July 30th, 2011

звычайная

R.I.P. Міхась Лужынскі (1926-2011)





З гэтым чалавекам я пазнаёмілася ў 2003 г., гасьцявала ў яго ў Сіднеі цягам двух тыдняў... Ён быў надзвычай гасьцінны й просты. Мне каштавала вялікіх высілкаў прымусіць яго проста нейкі час пасядзець на адным месцы, каб запісаць інтэрвію, якое пазней увайшло ў кнігу... http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=152
Ён быў непаседа, хваліўся, што ажыцьцявіў шэсьць падарожжаў вакол свету. Вось і памёр і не на сапраўднай радзіме, і не на другой, а ў расейскім шпіталі ў часе чарговага падарожжа... http://nn.by/?c=ar&i=58111