August 17th, 2011

звычайная

Друскенікі. Адпачынак. Дзень першы і другі

Гэтым пастом пачынаю выкладаць невялічкі аповед пра адпачынак у Друскеніках.

Collapse )

Дзень першы Дабіраліся туды праз Вільню, бо так падалося з пяцігадовым дзіцёнкам будзе зручней. І яно сапраўды аказалася праўдаю. Малы з цікавасцю ўпершыню ў жыцці ехаў цягніком (іншыя віды транспарту ён ужо раней асвоіў ). Асаблівую цікавасць Ярыка выклікаў сабака на мытні, якога ён назваў Мухтарам і ўсё пытаўся, што той шукае ў вагоне. Калі я, каб не ўдавацца ў падрабязнасці пра тое, што такое наркотыкі, сказала, што сабака шукае зброю, малы парадаваўся, што не ўзяў з сабою свой цацачны пісталет.  У Вільні на пероне нечакана спаткаліся з Алесем Міхалевічам, што сустракаў сваю жонку з малодшай дачкой. Прыемна было пабачыцца. Аўтобусам ад Вільні да Друскенікаў каля дзвюх гадзінаў. Дарога прыгожая, пераважна лясная. Малы яе праспаў амаль цалкам. У самім мястэчку, надзвычай зялёным, адразу адчуўся нейкі нерэальны спакой, запаволенасць. Наперадзе быў тыдзень адпачынку, і была пэўнасць, што ўсё паспеем.