August 19th, 2011

звычайная

Друскенікі. Адпачынак. Дзень трэці і чацьверты

Дзень трэці.
Зранку пайшлі ў мясцовы аквапарк. Не вялікі, а меншы, што ў гатэлі-аздараўляльным цэнтры “Lietuva”. Фотаапарат ўзяць забыліся, таму здымкаў няма. Але задавальненьне атрымалі ўсе. Тут ёсць і вялікі басэйн, і меншы дзіцячы, і горкі, і джакузі. У апошніх вада +35С. Аквапарк кампактны, таму ўсё добра бачна і можна не напружваючыся пільнаваць дзіця. Час прайшоў амаль незаўважна.



Collapse )
У другой палове дня зноў гулялі ўздоўж Нёмана і па горадзе. Знайшлі дзе бясплатна можна папіць мясцовай мінеральнай вадзічкі, вельмі салёнай.