August 24th, 2011

звычайная

Друскенікі. Адпачынак. Дзень пяты і наступныя

Дзень пяты.
Зранку гэтага дня я выбралася ў самастойнае, без маіх мужчын, падарожжа. Ну куды я яшчэ магла адна пайсці? Куды я звычайна абавязкова выбіраюся ў розных гарадах свету? Правільна, на могілкі. У гэты раз мяне цікавіла пахаванне Яна Чачота, што на могілках недалёкай вёскі Ратніча, якая сёння, напэўна, ужо лічыцца часткай саміх Друскенікаў. Але паколькі да могілак недзе 2,5 км і цікавілі яны выключна мяне, дык сама туды і пайшла. Пайшла пешкі і зусім не пашкадавала, што не чакала аўтобусу. Трэба было ісці ўздоўж шашы, што праходзіць праз лес.

Collapse )
З аднаго боку спаткала прыгожае “дзікае” азярцо