August 28th, 2011

звычайная

Іншае пакаленне

Нядаўна аднавілася мая выкладчыцкая кар'ера, але гэтым разам ужо з звычайнымі студэнтамі, а не настаўнікамі. Раней даволі часта аказвалася ў сітуацыі, калі мае слухачы былі старэшыя за мяне. Цяпер усё наадварот і сёння я вельмі яскрава адчула розніцу пакаленняў.
Расказвала студэнтам (пераважна студэнткам) першага курсу пра літарэю і запыталася, ці хто з іх глядзеў кіно "Корцік". Не было ніводнай з 50 прысутных на лекцыі, хто б чуў пра гэтае кіно. А я ж некалі і кнігі Рыбакова запоем чытала, і кіны па іх штолета на вакацыях глядзела...
звычайная

Park Lawn Cemetery, Toronto і магіла Язэпа Пітушкі

Зноў вярнулася да сваіх канадскіх здымкаў. Вось яшчэ анді могілкі, дзе я шукала беларусаў.
Гэтыя могілкі маюць назву Park Lawn і дзейнічаюць яшчэ ад канца 19 ст. Тут пахаваны шэраг канадскіх хакейных зорак з першай паловы ХХ ст. Гэтыя могілкі лічацца аднымі з самых прыгожых у Таронта, бо яны вельмі зялёныя. Тут дрэваў ці не стролькі ж, колькі магілаў, сапраўдны парк атрымаўся. За апошнія дзесяцігоддзі могілкі некалькі разоў цярпелі ад вандалаў, але зараз ніякіх знакаў па гэтым не відаць.
Наогул жа, улічваючы раён размяшчэння (а гэты рэгіён некалі называўся “Заходняя вёска” і быў густа населены украінцамі і палякамі) адметнасці магілак занадта кідаліся ў вочы: тут вельмі шмат украінскіх і польскіх пахаванняў. Амаль няма ніякіх азіятаў, як на іншых могілках... Але мяне цікавілі менавіта беларусы.


Collapse )