July 30th, 2012

звычайная

Новыя кнігі. Янка Юхнавец. Паэзія

Нарэшце выйшла кніга, у якую было ўкладзена столькі працы!

Кніга паэзіі Янкі Юхнаўца (1921—2004) — унікальнае выданне паэтычнай спадчыны эміграцыйнага творцы, дзе сабраныя разам вершы і паэмы з усіх выдадзеных аўтарам зборнікаў, а таксама не ўвайшоўшыя ў іх. Паэт, што нарадзіўся ў в. Забродак (сёння Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.), у часе нямецкай акупацыі быў вывезены на працы ў Нямеччыну, адкуль у паваенны час перабраўся ў ЗША. Выданне поўнага збору паэтычных твораў Я. Юхнаўца павінна было б паспрыяць больш пільнай увазе чытачоў і спецыялістаў да яго літаратурнай спадчыны.

JuchnaviecVokladka