August 3rd, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 3 жніўня. Баляслаў Грабінскі

Баляслаў Грабінскі (03.08.1899, в. Урачыншчына Раманаўскае вол. Сакольскага пав. Гарадзенскае губ. (сёння Падляскае ваяв., Польшча) — 20.08.1991, Лонгвуд, Фларыда, ЗША), грамадскі дзеяч, лекар. У 1920-х атрымаў спецыяльнасць лекара-дантыста. У 1930-х — пачатку 1940-х гг. жыў у Вільні. Быў старшынём Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, старшынём Беларускага нацыянальнага камітэта ў Заходняй Беларусі, намеснікам старшыні Беларускага навуковага таварыства. Працаваў на кафедры анатоміі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. У 1942—1944 гг. быў старшынём Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1943 г. ледзь не расстраляны літоўскай адміністрацыяй. Ад 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне. Сябра Аб’яднання беларускіх лекараў на чужыне, аўтар артыкулаў у часопісе “Медычная думка”. У 1950-х прыбыў у ЗША. Сябра БАЗА, удзельнік кіраўніцтва яго Чыкагскага аддзела арганізацыі. Радны БНР, сябра БІНІМа.
А яшчэ, здаецца, гэта ён у часе свайго падарожжа ў Італію першым заўважыў у Падуанскім унівэрсытэце у "Залі Сарака" зроблены Джакама Форна "Партрэт Скарыны ў Падуі".Hrabinski
Успаміны Баляслава Грабінскага друкаваліся ў часопісе "ARCHE" і можна убачыць тут: http://arche.bymedia.net/5-2000/hrab500.html