August 4th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 4 жніўня. Уладзімір Мароз

МАРОЗ Уладзімір (19.12.1932 – 04.08.1994). Нарадзіўся ў в. Струга (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.). У 1940 г. быў разам з бацькамі быў вывезены ў Архангельскую вобласьць (Расея). Ягоны брат Мікалай служыў у Арміі Андэрса, сям’я прыехала ў Іран у якасьці цывільных сваякоў і трапіла ў лягер у Танганьіцы ў Афрыцы. У 1948 г. разам з маці і сястрой прыехаў у Вялікабрытанію. Быў сябрам Хрысьціянскага аб'еднаньня беларускіх работнікаў (ХАБР), сьпяваў у хоры, заснаваным гэтай арганізацыяй. Вучыўся на сьвятара і атрымаў дыяканскія сьвячэньні. Дапамагаў у багаслужбах у царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане. Памёр і пахаваны ў Лёндане на North Sheen cemetery.
UladzimirMaroz
У Лондане размаўляла з жонкай Уладзіміра Мароза. Яна паказвала здымкі з жыцця ў Танганьіцы. Наогул, вельмі цікавы сюжэт - прысутнасьць беларусаў у Афрыцы ў часе Другой сусьветнай. Там і магілы беларускія засталіся і царква. пабудаваная праваслаўнымі беларусамі...