August 5th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 5 жніўня. Мацей Райцэўскі

РАЙЦЭЎСКІ Мацей (05.08.1921 – ?). Паходзіў з Касьцюковічаў (Магілёўская вобл.). Вучыўся ў артылерыйскім вучылішчы Чырвонай Арміі і потым тры гады служыў у артылерыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 26.08.1947 быў сябрам Згуртавання беларусаў ў Вялікабрытаніі (ЗБВБ), а таксама сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў (ЗБК) ад 1950 г. Належаў да дружыны ў Брадфардзе. У 1950-х выйшаў з ЗБВБ і далучыўся да прасавецкай арганізацыі ў Брадфардзе.
Зусім тыповы шлях у Брытанію для беларуса ў паваенны час. А вось тое, што потым Райцэўскі адышоў ад Згуртавання беларусаў і далучыўся да прасавецкай арганізацыі - менш тыпова, хоць ён такі і не адзіны быў. Прасавецкія арганізацыі давалі магчымасць ездзіць на экскурсіі ў СССР і такім чынам адведваць Беларусь, чым некаторыя і карысталіся.
BradfardSciah
На здымку: Беларускі сцяг каля будынку гарадской ратушы ў Брадфардзе, які ўздымалі штогод 25 сакавіка.