August 6th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 6 жніўня. Мікола Гаховіч

ГАХОВІЧ Мікола (06.08.1924 – 03.05.1992). Нарадзіўся ў Стоўпцах (сёньня Менская вобл.). Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі, быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Разам зь іншымі курсантамі трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, пасьля служыў у 2-м Польскім корпусе. У Вялікабрытаніі з 1946 г. Ад 26.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ), далучыўся да апазыцыі і ад 1948 г. быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў (ХАБР). Уваходзіў у кіраўніцтва Акруговага цэнтру ХАБР у Ланкашыры. Актывіст парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане, старшыня парафіяльнага камітэту.

Паколькі ён быў актывістам прыходу Св. Ефрасінні Полацкай у Лондане, ніжэй даю здымак царквы, у памяшканні якой адбываліся беларускія багаслужбы.
CarkvaHolyInnosence
звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 6 жніўня. Высвячэнне беларускай царквы ў Розэнгайме

Як падае "Хроніка беларускага жыцьця на чужыне" Міколы Панькова, 6 жніўня 1949 г. у лагеры Ды-Пі ў Розэнгайме архіяпіскап БАПЦ Сергій высьвячаў беларускую праваслаўную царкву.
У фотазборах Барыса Данілюка ёсць шэраг здымкаў, пазначаных як "Розэнгайм 1949", якія могуць датычыць і гэтай падзеі (больш дакладна яны не ідэнтыфікаваныя пакуль, калі нехта дапаможа, буду радая).
Вось некаторыя здымкі:
Rosenheim1949_7
Rosenheim1949_1
Collapse )