August 7th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў выданнях. "Лучнік"

У “Хроніцы беларускага жыцьця на чужыне” Міколы Панькова пазначана, што 7 жніўня “памёр у Мэльбурне Павал Яськевіч, афіцэр БКА, выдатны працаўнік і рэд. “Лучніка””
Зачапіла мяне тое, што такога імя я ў сваіх аўстралійскіх пошуках не сустракала. Магчыма гэта недакладнасць складальніка хронікі, а можа ён меў нейкую адмысловую інфармацыю. Я ж маю інфармацыю пра часопіс, то скарыстаю нагоду, каб крыху пра яго распавесці, тым больш, што сёння ён сапраўдная бібліяграфічная рэдкасць.
У бібліяграфіі “Беларускі друк на Захадзе” Вітаўта і Зоры Кіпеляў Пададзена:
“Łučnik. Orhan infarmacyji i łučnaści
East Brisbane, Qld., Australia, Vydaje Z[adzinočańnie] B[iełaruskich] V[eteranau] u Australij. Red. D. Jackievič
№1, studz. 1952 Hod. 1 — № 22, sak. 1956 Hod 5
ад № 14, luty. 1953 Hod 2 — vyd. Zadzinočańnie Biełaruskich Veteranau u Australij i N.-Zelandyij
№ 22, sak. 1956 — Spotswood, Vic.
Выходзіў месячна ад студзеня 1952 да сакавіка 1953; пазьней двумесячна й радзей”
Lucznik1
Гэта быў адзіны беларускі перыёдык ў аўстралійскім Брысбэне. Ягоным стваральнікам, наколькі вядома, быў беларус, сапраўды афіцэр БКА, Данат Яцкевіч (6.05.1924(22?)—11.07.1969). Часопіс выдаваўся лацінкаю з выключна тэхнічных абставінаў (гэта было пазначана ў самім часопісе) — такой была даступная друкарка. Наклад наўрад ці быў большы за 100 асобнікаў, улічваючы даступныя тады беларускім эмігрантам тэхналогіі рататарнага друку. Выдаваўся “Лучнік” як орган Задзіночаньня беларускіх ветэранаў у Аўстраліі і Новай Зеляндыі, бо кіраўніком гэтай арганізацыі быў таксама Данат Яцкевіч.
Collapse )
звычайная

Адаму Мальдзісу 80 гадоў

Сёння 80 гадоў адзначае Адам Мальдзіс, літаратуразнаўца і гісторык, вялікі знаўца беларускага замежжа. Ведаю яго асабіста ад часоў працы над кнігаю пра беларусаў у Аўстраліі, калі я прыйшла да яго па дазвол на карыстанне архівам Алеся Алехніка. Ад таго часу шмат было спатканняў, размоваў, былі і супольныя праекты. Напэўна, сёння ў Беларусі ён найбольшы спецыяліст па гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа.
Вельмі ўдзячная спадару Адаму за падтрымку. Віншую яго з 80-годдзем і зычу яму здароўя і яшчэ доўгіх гадоў плённай працы.
prezentacyia_belarusau_u_vialikabrytanii01
На здымку спадар Адам Мальдзіс на прэзентацыі маёй кнігі