August 11th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 11 жніўня. Кастусь Нор

КАСТУСЬ НОР (11.08.1918 – 29.03.1992). Нарадзіўся ў Горадні. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны скончыў электрычны ліцэй у Вільні. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у 2-м Польскім корпусе. У Вялікабрытаніі з 1946 г. Ад 28.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ), старшыня 1-га зьезду арганізацыі ў 1947 г., сябра Галоўнай управы. У часе расколу ЗБВБ пакінуў арганізацыю і стаў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў (ХАБР). Доўгі час быў сябрам Галоўнай управы ХАБР. Памёр у шпіталі Чэрынг-Крос, Хамэрсьміт (Лёндан).

ChABR