August 12th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 12 жніўня. Данілюк, Ружанцоў, Мікуліч, Іназемцаў

З сённешнім днём звязаныя біяграфіі чатырох у той ці іншай ступені вядомых асобаў беларускай эміграцыі: Хведара Данілюка, Аляксандра Ружанцова, Пётры Мікуліча ды Аляксандра (Мікалая)Іназемцава.

ХВЕДАР ДАНІЛЮК (12.08.1887, в. Сурынка Слонімскага пав. — 29.07.1960, Нью-Ёрк), рэлігійны і грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, бацька Барыса Данілюка. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919–1920 гг. служыў у войску Літоўскай рэспублікі, Беларускай вайсковай камісіі. Браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920 г. Прыняў святарскае пасвячэнне ў 1921 г. У часе нямецкай акупацыі ў 1942 г. браў удзел у саборы Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі, выконваў абавязкі ад'ютанта камандзіра 30-ай (беларускай) дывізіі войск СС. У жніўні 1950 г. пераехаў у ЗША, быў настаяцелем прыходу БАПЦ у Брукліне, а пазней настаяцелем кафедральнага сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

DaniliukChvedar
Нядаўна пабачылі свет успаміны ягонага сына Барыса Данілюка, дзе багата ёсць і пра бацьку. Гл.: http://hardzin.livejournal.com/16862.html

АЛЯКСАНДР РУЖАНЦОЎ (12.08.1893, Вязьма (сёння Расія) — 23.07.1966, Дэнвіл, ЗША), вайсковы дзеяч, літаратар, бібліёграф. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, у рангу камандзіра палка перайшоў у 1919 г. на бок Літоўскай рэспублікі. У 1920 г. узначаліў Беларускі асобны батальён. Ад 1921 г. жыў у Коўне. Заснавальнік і віцэ-старшыня Таварыства бібліятэкараў Літвы, загадчык спраў Інстытута бібліяграфіі. У часе нямецкай акупацыі ўваходзіў у склад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Пэўны час жыў у лагерах DP у Нямеччыне. У 1949 г. выехаў у ЗША.

RuzhaniecAnkieta
Здымка ягонага не маю, таму даю тут ягоную Бінімаўскую анкету.
Collapse )