August 15th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 15 жніўня, Часлаў Будзька, Арсень Монід

ЧАСЛАЎ БУДЗЬКА (29.06.1913, Вільня – 15.08.1985, Чыкага, ЗША), грамадскі дзеяч, гісторык, педагог, сын Эдварда Будзькі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, а ў 1938 г. – аддзяленне гісторыі гуманістычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Браў удзел у нацыянальным грамадскім руху, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза. За актыўную грамадскую дзейнасць пазбаўлены права працаваць па спецыяльнасці. Уладкаваўся ў кааператыўнае таварыства ў Варшаве, потым працаваў у Кельцах. Падчас Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў Нямеччыне. Па сканчэнні вайны жыў у лагеры ў Ватэнштэце, выкладаў гісторыю ў Беларускай гімназіі. У 1948 г. як DP прыбыў на працу ў Вялікабрытанію, быў сябрам ЗБВБ. У 1951 г. выехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Быў актывістам Чыкагскага аддзела БАЗА. Займаўся грамадска-асветніцкай працай, гістарычнымі даследаваннямі, праектаваннем вышыванак і дываноў.

BSS
Сябры Беларускага студэнцкага саюзу

АРСЕНЬ МОНІД (15.08.1925, в. Хатуцічы Маладзечанскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. — 28.07.2005), грамадзкі дзеяч. Скончыў Маладзечанскую адміністрацыйна-гандёлвую школу (1944). Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Францыі, дзе браў удзел ў працы Аб’еднаньня беларускіх работнікаў, быў рэфэрэнтам Галоўнай Управы Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі. Удзельнік Зьезду Беларускай Эміграцыі ў Парыжы прыхільнікаў Міколы Абрамчыка (26-28 лістапада 1948). Сябра Рады БНР. У сярэдзіне 1950-х пераехаў у Канаду. Быў актывістам Згуртаваньня беларусаў Канады. Скарбнікам мясцовага сэктару Рады БНР.

29 04 1947 pry S Suklpice Paryzh
На здымку беларуская грамада ў Парыжы ў красавіку 1947 г.
звычайная

"Рэвізор"

"Тое-ж мушу зазначыць самім і пра настаўніка гістарычнай часткі. Ён вучоная галава — гэта знаць, і ведаў нахапаўся процьму, але толькі выкладае з гэткім запалам, што сябе ня памятае. Я аднойчы слухаў яго: ну, пакулечы распраўляў пра асырыйцаў і бабілёнцаў — яшчэ дарма, а як дабраўся да Аляксандры Македонскага, дык я не магу вам сказаць, што зь ім зрабілася. Я думаў, што пажар, далібог! Зьбег із катэдры, і, як дужы, трэсь крэслам аб памост! Яно, пэўна-ж, Аляксандра Македонскі гэрой, ды навошта-ж крэслы крышыць! Ад гэтага дзяржаве страта".

Падабаецца "Рэвізор" у беларускім перакладзе Антона Адамовіча.

А яшчэ ўзгадалася, як некалі Захар Васільевіч Шыбека на лекцыі ў Беларускім Калегіюме па крэслах хадзіў. :)