August 16th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 16 жніўня. Алег Шнэк, Гатковіч, Брылеўскі, Мароз

АЛЕГ ШНЭК (07.02.1930, Ленінград — 16.08.2005, Мэльбурн), грамадзкі дзеяч. Сын вайскоўца Сьцяпана Шнэка і брат грамадзкага дзеяча, пісьменьніка Ўладзімера Шнэка (Случанскага). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне жыў у беларускім лягеры ў Ватэнштэце, браў дзейсны ўдзел у скаўтынгу. У 1950 г. разам з бацькамі пераехаў у Аўстралію. Быў чальцом скаўцкага зьвязу “Усяслаў Чарадзей”, удзельнічаў у арганізацыі футбольнай, валейбольнай дружыны, быў сакратаром спартовага клюбу “Зубр”. Актыўны сябра розных беларускіх грамадзкіх арганізацыяў Мэльбурну, сярод іх старшыня Беларускага вызвольнага фронту (1993—2005), старшыня Беларускага Цэнтральнага Камітэту (2003—2005). Быў сябрам парафіі Трох віленскіх пакутнікаў у Мэльбурне. Шматгадовы ўдзельнік Выканаўчага камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Удзельнік Першага зьезду беларусаў сьвету ў Менску (1993).
ASznek

Адзін з аўстралійскіх беларусаў, з кім у мяне захаваліся шчыльныя кантакты пасля паездкі ў Аўстралію. Мы ліставаліся, ён дасылаў здымкі, успаміны. Алег Шнэк вельмі сачыў за сабою, выглядаў надзвычай добра і маладзей за свае гады. Тым больш нечаканай была вестка пра ягоную смерць.

ASznek2



Калі была на беларускім могільніку ў Мэльбурне, упершыню ўбачыла магілы, пастаўленыя загадзя сабе яшчэ жывымі беларусамі. У Алега Шнэка была прадугледжаная супольная магіла з бацькам…

Aus_Sznek
Collapse )