August 18th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 18 жніўня. Віктар Тур, Міхась Ёкша

ВІКТАР ТУР (нар. 18.08.1954). Нарадзіўся ў Лёндане. Сын Васіля Тура. Ад 1962 г. да 1971 г. быў вучнем школы Сьв. Кірылы Тураўскага. Ад 25.11.1972 быў сябрам ЗБВБ, уваходзіў у Лёнданскі аддзел. У 1971–1972 гг. удзельнічаў у беларускай моладзевай музычнай групе “Сакавік”, якая прадстаўляла беларусаў у міжнародных канцэртах. У 1979 г. быў сябрам суполкі “Беларуская Моладзь” у Лёндане. Пазьней зьехаў у ЗША, дзе стаў актыўным удзельнікам беларускага жыцьця.

Найбольш цікавы для мяне сюжэт з біяграфіі гэтага чалавека - тое, што ён быў вучнем беларускай школы-інтэрната для хлапцоў у Лондане. Гэта наогул быў унікальны праект, варты, як мне здаецца, пільнай увагі даследчыкаў. Цікава было б некалі сабраць успаміны вучняў гэтага інтэрнату. Я сустракалася пакуль толькі з адным...

ViktarTur
Віктар Тур у часе навучання ў школе-інтэрнаце імя Св. Кірылы Тураўскага

ViktarTurEdwardWalsh
Эдвард Уолш (яшчэ адзін вучынь школы), а. Роберт Тамушанскі, біскуп Часлаў Сіповіч, Віктар Тур у часе вандроўкі ў Рым.

МІХАСЬ ЁКША (15.05.1914 – 18.08.1984). Жыў у Манчэстэры. Быў сябрам ХАБР, старшынём Акруговага цэнтру арганізацыі ў Манчэстэры, аднак у 1954 г. пакінуў пасаду ў знак пратэсту супраць стаўленьня Радаслава Астроўскага ў дачыненьні да БВР. Ад 1952 г. быў сябрам БВР, пазьней у часе расколу арганізацыі быў сябрам Камітэту БВР Сяргея Шчэрбы. Быў адным з удзельнікаў судовых працэсаў адносна маёмасьці БВР у Манчэстэры