August 20th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 20 жніўня. Жартун, Раецкі.

Васіль ЖАРТУН (20.08.1913 – ?). Паходзіў са Слуцку. Ад 14.04.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ). Жыў у Ковэнтры, пазьней перабраўся ў Манчэстэр, дзе далучыўся да мясцовага БВР (групы Шчэрбы) і ў 1970-х гг. быў сакратаром мясцовага камітэту Беларускага вызвольнага руху (БВР).

Янка РАЕЦКІ (21.05.1918 – 20.08.1973). Паходзіў зь Любчы пад Наваградкам. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой у 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Ад 20.01.1947 быў сябрам ЗБВБ. Належыў да парафіі Сьв. Мікалая. Памёр і пахаваны ў Нотынгеме на Wilford cemetery.

Шэраговыя ўдзельнікі беларускіх грамадаў у двух беларускіх асяродках Вялікабрытаніі: Манчэстэры і Нотынгаме.