August 21st, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 21. жніўня. Венедыкт (Бабкоўскі), Шастак

ВЕНЕДЫКТ (Васіль Бабкоўскі, 28.02.(13.03)1876 г. Завалач Пскоўскай губ. — 21.08.1951, Мюнхен, Нямеччына), епіскап Рускай праваслаўнай царквы. Скончыў Пскоўскую духоўную семінарыю ў 1905 г. У часы Першай сусветнай вайны быў вайсковым святаром. Ад 1918 г. — настаяцель кафедральнага сабору ў Наваградку. У 1937 г. прыняў манаства і быў прызначаны настаяцелем Жыровіцкага манастыра. Ад 1941 г. — епіскап Брэсцкі, вікарый Мінскай епархіі. Ад красавіка 1942 г. — архіепіскап Гарадзенскі і Беластоцкі Беларускай праваслаўнай царквы, экзарх Усходняй Прусіі. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне, дзе далучыўся да РЗПЦ. Ад 1950 г. — архіепіскап Берлінскі і Нямецкі.

VenediktBobk


МІХАСЬ ШАСТАК (21.08.1923 – 31.03.1953). Нарадзіўся ў в. Вераскова (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.). У 1944 г. курсант Менскай афіцэрскай школы БКА. Летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у 2-м Польскім корпусе, разам зь якім прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 30.11.1946 быў сябрам ЗБВБ. Жыў у Пэнрыт (Penrith). Загінуў у выніку няшчаснага выпадку на працы. Пахаваны на мясцовых могілках.

Гэта быў чалавек адзінокі і таму Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі цалкам узяло на сябе выдаткі на пахаванне Міхася Шастака.