August 23rd, 2012

звычайная

St. Pancras & Isligton Cemetery, London. Беларускія магілы і не толькі

Гэтыя могілкі - найвялікшыя ў Вялікабрытаніі па колькасці пахаванняў і трэція паводле плошчы ў Лондане. Яны былі заснаваныя ў паўночным Лондане ў 1854 г. і доўгі час існавалі як двое самастойных могілак. Сёння гэта агульная вялікая тэрыторыя з колькасцю пахаванняў каля мільёну. Знайсці там магілу, калі не ведаеш дакладнага месца, даволі складана. Але ёсць архіў, дзе ў адмысловых кнігах зафіксаваныя ўсе пахаванні.
Гэтыя могілкі для нас цікавыя тым, што тут знаходзіцца шэраг кампактна размешчаных беларускіх магілаў, пра якія я й хачу ніжэй распавесці.

SAM_1950
Вось яны, тыя сем беларускіх магілаў побач.
Collapse )
звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 23 жніўня. Сход беларусаў Бельгіі.

Хронікі Міколы Панькова сцвярджае, што 23.08.1950 адбыўся "сход сябраў Саюзу беларусаў Бэльгіі (СББ) у Лювэне: М. Жылік, Часлаў Кукель, Васіль Шчэцька, Уладзімер Цьвірка, Янка Запруднік". Не выбітная падзея, безумоўна, але таксама частка гісторыі эміграцыі, хронікі беларускага жыцця.
Беларускія студэнты, як правіла, былі і сябрамі СББ. Здымак беларускіх студэнтаў у Лювэне ў 1955 г.
BielStudentyLiuvenskahaUniv 1956