August 28th, 2012

звычайная

Вяртанне

Вярнулася дахаты. З прыемнасцю з'язджала і з прыемнасцю вяртаюся... Люблю вяртацца, нават нягледзячы на тое, што гэта заўсёды вяртанне не толькі да прыемных табе людзей, месцаў і абставінаў, але і да не заўсёды прыемных клопатаў... Але ў сваім, пры сваіх заўсёды пачуваюся... як удома :)
Да наступнага, Лондан!
звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 28 жніўня. Вострыкаў, Часлаў Найдзюк, Мядзейка, Розмысл

ЦІМОХ ВОСТРЫКАЎ, на эміграцыі Міхась (28.08.1922– 14.11.2007). Нарадзіўся ў в. Баршчоўка (сёньня Добрускі р-н Гомельскай вобл.) Вучыўся ў Гомельскім пэдвучылішчы, настаўнічаў. У часе Другой сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў Савецкую армію. Трапіў у нямецкі палон і быў вывезены ў Нямеччыну, дзе працаваў на фабрыцы. Пасьля вайны скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы. У 1948 г. у шэрагах “Дванаццаткі” як DP прыехаў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 быў сябрам ЗБВБ, а таксама сябрам ЗБК ад 1949 г. Аднак пры канцы 1949 г. выехаў разам зь сябрамі па “Дванаццатцы” на навучаньне ў Лювэн (Бэльгія). Праз паўтара гады навучаньня ў інстытуце фізычнай культуры выехаў у Нямеччыну для праходжаньня падрыхтоўкі для дывэрсійнай работы ў БССР. У верасьні 1952 г. быў закінуты ў складзе групы на беларускую тэрыторыю, дзе хутка арыштаваны. Больш за 20 гадоў адбываў зьняволеньне ў Дуброўлагу ў Мардовіі, пасьля 1975 г. вярнуўся ў Беларусь, жыў і памёр у Гомелі.

Vostrykau

Успаміны Вострыкава мы публікавалі ў Запісах БІНіМ. Гл. тут: http://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=13632

ЧАСЛАЎ НАЙДЗЮК (28.08.1915, в. Бойдаты (сёння Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 28.03.1995, Пасадэн, Каліфорнія, ЗША), грамадскі дзеяч, брат Я. Найдзюка. Адвакат паводле адукацыі. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Вялейцы на пасадзе міравога суддзі, узначальваў акруговую ўправу БНС. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. У 1950 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Лос-Анжэлесе, узначальваў мясцовы аддзел ЗБАДК, быў прадстаўніком БККА на штат Каліфорнія.

CzNajdziukiMerLA
На здымку Часлаў Найдзюк з мэрам Лас-Анжэлесу
Collapse )