August 29th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 29 жніўня. Аўген Сітнік, Кацярына Абабурка

АЎГЕН СІТНІК (4.07.1927—29.08.1986), рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Валынка (?). Падчас вайны апынуўся ў Нямеччныне як гастарбайтар. Пазьней эміграваў у Паўднёвую Аўстралію, дзе хутка ажаніўся з дачкой сьвятара Міхала Шчурко і далучыўся да беларускай грамады. Дапамагаў у пабудове царквы Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла ў Адэляйдзе, выконваў функцыі скарбніка ў парафіяльнай радзе. У 1978 г. у зьвязку з раптоўным ад’ездам у Сыднэй а. Георга, тагачаснага настаяцеля беларускай парафіі, царква засталася безь сьвятара і Аўген Сітнік даў згоду зрабіцца сьвятаром парафіі. 30 ліпеня 1978 г. архіяпіскап БАПЦ Мікалай рукапалажыў яго ў сьвятарскі сан. На пасадзе настаяцеля беларускай парафіі заставаўся да канца жыцьця.

CarkvaAdelaida
На здымку беларуская царква Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Адэлаідзе ў яе сучасным выглядзе.

КАЦЯРЫНА АБАБУРКА (04.11.1921 – 29.08.1986). Нарадзілася ў в. Морач Нясьвіскага пав. (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) У 1940 г. узяла шлюб зь а. Янкам Абабуркам. Пасьля Другой сусьветнай вайны разам з сынам Мікалаем засталася ў Беларусі. Пасьля сьмерці сына (1966 г.) у сьнежні 1967 г. выехала да мужа ў Англію. Была актывісткай парафіі Жыровіцкай Божай Маці Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (далей – БАПЦ). Дапамагала мужу падчас багаслужбаў. Пахаваная ў Манчэстэры на могілках Southern cemetery.

Kaciaryna_Ababurka