August 30th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 30 жніўня. Сяргей Гох

У гэты дзень у 1979 г. у нямецкім Оснабруку пайшоў з жыцця беларус СЯРГЕЙ ГОХ. Ведаю пра яго вельмі мала. Служыў у БКА. У паваенны час апынуўся ў Нямеччыне, дзе ажаніўся, здаецца з немкаю. Ягоны хворы на эпілепсію сын Сцяпан ў 1960-х вучыўся ў беларускай школе-інтэрнаце імя Кірылы Тураўскага ў Лондане. Сяргей Гох быў сябрам Беларускага вызвольнага фронту. За год да смерці атрымаў па гэтай лініі чарговую рангу.
Здаецца, у архіве Касмовіча бачыла ягоныя лісты, можа некалі дабяруся, каб перагледзець...

Hoch
Дакумент аб наданні чарговай рангі палкоўніка Сяргею Гоху