September 3rd, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 3 верасня. Эўлалія Яцкевіч

ЭЎЛАЛІЯ ЯЦКЕВІЧ (3.09.1923-?), грамадзкая дзяячка, жонка Даната Яцкевіча. Нарадзілася на Віленшчыне. У 1946 г. у Нямеччыне нарадзіла дачку, а ў 1949 г. выехала з сям’ёй у Аўстралію. Першыя гады жылі ў Брысбэне, дзе разам з мужам займалася актыўнай грамадзкай дзейнасьцю, была старшынё Згуртаваньня Беларускіх Жанчын ў Аўстраліі, створанага пры Задзіночаньні Беларускіх Вэтэранаў. У 1956 г. разам зь сям’ёй перабралася ў Мэльбурн, дзе таксама актыўна ўключылася ў грамадзкую дзейнасьць. Была адной з арганізатараў і настаўніцай беларускай школы (і першай, і другой). Кіравала беларускім хорам пасьля сьмерці яго стваральніка Пятра Мікуліча. Была сяброўкай Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікторыі, і на працягу 1977—1980 гг. яго старшынёй. У 1976—1978 гг. ініцыятарка стварэньня й галоўная супрацоўніца беларускай рэдакцыі радыё ў Мэльбурне.
Вельмі актыўная была жанчына, шмат намагалася зрабіць, але, паводле сведчанняў сучаснікаў, часта была занадта вострая, эмацыйная. На жаль, не ўдалося з ёю спаткацца.


На здымку беларускія гімнасткі: Лідзія Горбік і Вольга Корбут з Эўляліяй Яцкевіч (пасярэдзіне). Мельбурн, 1981 г.
звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 3 верасня. Царква ў Кліўлендзе

Паводле "Хронікі беларускага жыцьця на чужыне" Міколы Панькова
3 верасня 1960 г. адбылася першая багаслужба яп. Васіля (Тамашчыка) ў новазбудаванай царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе.
звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 3 верасня. Школа-інтэрнат імя Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане

3 верасня 1961 г. адбылося высвячэнне і адкрыццё інтэрнату для хлапцоў Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане - унікабльнай беларускай навучальнай установы на Захадзе.



Больш падрабязна пра школу-інтэрнат можна пачытаць ніжэй
Collapse )