September 10th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 10 верасня. ЗБС "Бацькаўшчына"

10 верасня 1990 г. на адмысловым Устаноўчым сходзе было заснавана Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" - арганізацыя, што займаецца кансалідацыяй беларусаў у замежжы і ў метраполіі.
Сёлета дата не юбілейная, але ўсё ж добрая нагода, каб згадаць гэтую арганізацыю. За больш як два дзесяцігоддзі дзейнасці, багата было зроблена. У наступным годзе будзем адзначаць 20 гадоў ад правядзення Першага з'езду беларусаў свету і пройдзе чарговы ўжо Шосты такі з'езд.
За мінулыя гады былі наладжаныя сотні мерапрыемстваў, прысвечаных беларускаму замежжу, выдадзена багата кніг, у тым ліку працягваецца серыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны", рэгулярна выходзіць бюлетэнь "Беларусы ў свеце". Назапасілася і ўласная бібліятэка Згуртавання, і цікавы архіў. Але галоўнае, што сапраўды наладзіліся кантакты і супрацоўніцтва з беларускімі суполкамі ў розных краінах. Багата ўжо зроблена, але шмат што яшчэ чакае рэалізацыі.
Таму з нагоды дня народзінаў арганізацыі, ВІНШУЮ ЎСІХ ЯЕ КІРАЎНІКОЎ, СЯБРАЎ І СУПРАЦОЎНІКАЎ МІНУЛЫХ І СЁННЕШНІХ ДЫ ЗЫЧУ НАМ ЎСІМ ПЛЁННАЙ ПРАЦЫ І НАДАЛЕЙ!


Вымпел з часоў Першага з'езду беларусаў свету.