September 12th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 12 верасня. Царква Св. Ефрасінні Полацкай

12 верасня 1946 г. у беларускай царкве Св. Ефрасінні Полацкай у Рэгенсбургу адбыўся Другі з'езд Беларускага праваслаўнага аб'яднання. На старшыню арганізацыі быў абраны япіскап Філафей (Нарко).
Гэтую падзею ў календары можна было б скарыстаць для аповеду для падзеі далейшага рэлігшійнага расколу на эміграцыі, аднак яно неяк ўжо крыху надакучыла. Таму скарыстоўваю, каб напісаць пра саму царкву, у якой гэта ўсё адбывалася.

Царква Св. Ефрасінні Полацкай, пабудаваная і аздобленая беларускімі перамешчанымі асобамі, пыба, здаецца, першым царкоўным будынкам беларусаў на Захадзе (калі не лічыць царкву ў Танзаніі, якая ўсё ж намінальна лічылася польскай). Яна была ўрачыста адчыненая 30 красавіка 1946 г. і была даволі важным месцам для беларускіх Ды-Пі. Нездарма ў 1948 г. з'явілася нават серыя паштовак, прысвечаных гэтай царкве.

Сумняюся, што гэты драўляны будынак дажыў да сёння, было б цікава ўдакладніць ягоны лёс пасля ад'ёзду беларусаў з лагеру.


На паштоўцы царква Св. Ефрасінні Полацкай з Царкоўнай радай перад ёй.


На паштоўцы нутраны выгляд царквы Св. Ефрасінні Полацкай. Усё аздабленне зробленае беларускімі мастакамі.