September 13th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 13 верасня. Беларуская школа ў Мельбурне

13 верасня 1955 г. пачаліся заняткі ў беларускай школе ў Мельбурне. Гэта была зусім не шэраговая падзея ў жыцці беларускага асяродку ў гэтым горадзе, бо школа стала першым супольным праектам прыхільнікаў Рады БНР і БЦР, вынікам пэўнага кампрамісу, паміж удзельнікамі арганізацыі. Школай кіраваў БЦРавец Адам Жураўлевіч, а на чале школьнага камітэту стаяў БНРавец Мікола Нікан (яго пазней замяніла Эўлалія Яцкевіч. У школе навучаліся 25 дзяцей беларусаў без розніцы палітычных перакананняў. Для вучняў сталі ладзіцца адмысловыя калядныя святкаванні таксама супольнымі намаганнямі былых праціўнікаў. Такім чынам, школа дала добры досвед супрацоўніцтва раней варагуючым беларускім арганізацыям.


На здымку каляднае святкаванне з ўдзелам вучняў беларускай школы ў Мельбурне. Настаўніца Эўлалія Яцкевіч. 1950-я гг.