September 14th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 14 верасня. Галіна Русак

ГАЛІНА РУСАК (24.05.1928, в. Вераскава Наваградскага пав. (сёння Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл.) — 14.09.2000, Сомерсэт, Нью-Джэрсі), мастачка, грамадская дзяячка. Дачка Філарэта Родзькі, жонка Васіля Русака. Вучылася ва ўніверсітэце UNRRA ў Мюнхене, была сябрам рэдакцыі часопіса “Студэнцкая Думка” (пазьней — “Крывіцкі Сьветач”). У ЗША працавала дырэктарам мастацкай бібліятэкі Ратгерскага універсітэту. Была сябрам Управы Жаночай секцыі Нью-ёрскага аддзелу БАЗА, пазней сябра Нью-джэрсійскага аддзелу арганізацыі. Сябра БІНіМу. Як мастачка экспанавала свае працы ў прэстыжных галерэях ЗША. Старшыня Беларускай культурна-адукацыйнай асацыяцыі. Сталая ўдзельніца этнічных выставаў.


Галіна Русак. 1996.


Беларусы на выставе Галіны Русак у Таронта. 1969 г. Галіна Русак на здымку сядзіць другая злева, паміж Вінцэнтам Жук-Грышкевічам і уладыкам Мікалаем.