September 16th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 16 верасня. Беларусы Ашавы

16 верасня 1963 г. у канадыйскім горадзе Ашава адбыліся закладзіны новай арганізацыі "Беларуская Самапомач". Ашаўскі беларускі асяродак пэўны час быў даволі актыўны. Тут дзейнічаў гурт прафесійных музыкаў-беларусаў Oshawa-melody, які гастраляваў па розных мерапрыемствах.


На здымку беларусы на прыняцці ў бургамістра горада Ашавы.


Беларускі сцяг штогод уздымаўся побач з канадыйскім каля будынку ратушы Ашавы на 25 сакавіка.