September 18th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 18 верасня. Міхась Ціхан

МІХАСЬ ЦІХАН (18.09.1919 — 2003). Нарадзіўся ў ваколіцах Баранавіч. Пасьля 1939 г. быў мабілізаваны ў Савецкую армію, удзельнічаў у ваенных дзеяньнях у Малдове, дзе патрапіў у нямецкі палон. Ад 1947 г. — у Аўстраліі. Удзельнік Першага зьезду сяброў Беларускага Аб’еднаньня ў Аўстраліі ў сакавіку 1950 г. Адзін з арганізатараў беларускага аддзелу міжнацыянальнай выставы з нагоды 50-годзьдзя Аўстралійскага Саюзу ў 1951 г., за што быў спэцыяльна адзначаны дыплёмам ад аўстралійскага ўраду. Пасьля расколу ў беларускім асяродзьдзі Сыднэю быў сябрам БЦРаўскага БАА. Адначасова сакратар Беларуска-Аўстралійскага Незалежнага Аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Ад 1973 г. актыўны ўдзельнік Беларускага Культурна-Грамадзкага Клюбу, у якім у 1987 г. на адзін тэрмін быў абраны на старшыню.

У 2003 г. я яшчэ паспела пазнаёміцца з Міхасём Ціханам у Сіднэі на святкаванні 25 Сакавіка. Быў ён вельмі слабы і праз колькі месяцаў памёр. Здымкі ягонай у мяне няма, але ёсць здымка ўправы Беларускага-Культурна-Грамадскага Клубу ў Сіднэі. Яе і падаю. Кіраваў тады Міхась Лужынскі.