September 19th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 19 верасня. Уладзімір Гінько

УЛАДЗІМІР ГІНЬКО (06.05.1925 – 19.09.2005) Нарадзіўся ў в. Маркі (Шаркаўшчынскі р-н). Служыў у Арміі Андэрса. Ад 13.10.1946 быў сябрам ЗБВБ, уваходзіў ва ўправу Манчэстэрскага аддзелу. Таксама быў сябрам ЗБК ад 1951 г. Падтрымліваў БАПЦ у Вялікабрытаніі. Быў кіраўніком аддзелу брацтва і сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры, потым уваходзіў у парафіяльны камітэт царквы Жыровіцкай Божай Маці. Доўгія гады выконваў абавязкі адміністратара Беларускага дому ў Манчэстэры.

Калі першы раз была ў Англіі, адмыслова ездзіла ў Манчэстэр, каб сустракацца з тамтэйшымі беларусамі, дык з Уладзімірам Гілько спаткацца не здолела, бо ён як раз быў у шпіталі. Меней, як праз месяц ён памёр. Казалі, што быў вельмі дзейны.