September 20th, 2012

звычайная

СУСТРЭЧА З ЮРАСЁМ ШАМЕЦЬКАМ

25 верасня (аўторак) у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А, ст. м. Плошча Перамогі) адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Юрасём ШАМЕЦЬКАМ (Беларусь -- Канада). У праграме: прэзентацыя кнігі “Шлях да вяртання”, адкрытая прэс-канферэнцыя, аўтограф-сесія. Вядучая – Віка Трэнас. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Падрабязней пра імпрэзу і аўтара гл. тут: http://shametka.livejournal.com/31085.html
звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 20 верасня. Наталля Арсеннева

НАТАЛЛЯ АРСЕННЕВА (20.09.1903, Баку, Азербайджан — 25.07.1997, Рочэстар, ЗША), паэтка, грамадская дзяячка. Нарадзілася ў рускай дваранскай сям’і. Ад 1905 г., за выняткам 1915—1919 гг., жыла ў Вільні. Скончыла Віленскую беларускую гімназію. У 1922 г. узяла шлюб з вайсковым дзеячам Францам Кушалем. У 1940—1941 гг. разам з сынамі Яраславам і Уладзімірам знаходзілася ў высылцы на поўначы Казахстана. У траўні 1941 г. атрымала дазвол вярнуцца ў Беларусь. Працавала ў “Беларускай газеце” (1942—1944), перакладала лібрэта для Мінскага гарадскога тэатра. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку была ў Нямеччыне, дзе ўдзельнічала ў беларускім культурным жыцці ў лагерах DP, выкладала ў Беларускай гімназіі ім. Я. Купалы. У 1950 г. пераехала ў ЗША. У 1952—1954 гг. рэдагавала газету “Беларус”, потым працавала ў нью-ёркскім офісе беларускай рэдакцыі радыё “Свабода”. Была сябрам Галоўнай управы БАЗА, Управы БІНІМа. У 1967 г. пасля смерці нявесткі, Наталлі Куліковіч-Кушаль, разам з мужам пераехала да сына Уладзіміра ў Рочэстар.

Цікавае ліставанне Наталлі Арсенневай з Янінай Каханоўскага з часоў рофэстарскага жыцця апублікавана ў кнізе ЛЯвона Юрэвіча "Шматгалосы эпісталярыум" (Мінск, 2012).


Наталля Арсеннева. Здымак Янкі Сурвілы.


Наталля Арсеннева і Франц Кушаль. 1960-я гг.