September 21st, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 21 верасня. Дзмітры Касмовіч

ДЗМІТРЫ КАСМОВІЧ (21.09.1909, Нясвіж — 23.04.1991, Штутгарт, Нямеччына), вайсковы і грамадскі дзеяч. Скончыў гімназію ў Радашковічах, вучыўся ў ВНУ Бельгіі, Польшчы і Югаславіі. Браў удзел у студэнцкім руху. Служыў у польскім войску. У 1940—1941 гг. вучыўся ў мінскім Політэхнічным інстытуце. З пачаткам нямецкай акупацыі кіраваў аддзелам забеспячэння Мінскай управы і мінскай паліцыяй. У 1941—1943 гг. выконваў абавязкі інспектара дапаможнай паліцыі прыфронтавай зоны групы армій “Цэнтр”. Браў актыўны ўдзел у беларускім руху, удзельнічаў у паседжанні, на якім было абвешчана аб утварэньні аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, Царкоўным саборы, Другім Усебеларускім кангрэсе. Быў адным з лідараў Беларускай незалежніцкай партыі. Ва Усходняй Прусіі служыў у дэсантным батальёне “Дальвіц”, які займаўся падрыхтоўкай дыверсійных сілаў дзеля барацьбы з савецкай уладай. Ад кастрычніка 1954 г. прызначаны прадстаўніком БЦР у ЦК Антыбальшавіцкага блоку нацый (АБН). У 1954 г. узначаліў Беларускі вызвольны фронт. Жыў у Штутгарце. Пакінуў кнігу ўспамінаў “За вольную і суверэнную Беларусь” (Вільня, 2006). Кнігу можна знайскці тут: http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=12369

Вельмі цікавы архіў Дзмітрыя Касмовіча захоўваецца ў ЗБС "Бацькаўшчына".

Дзмітры Касмовіч

Сям'я Касмовічаў. 1950-я гг.

Надзея і Дзмітры Касмовічы. 1980-я гг.