September 22nd, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 22 верасня. Тыдзень Паняволеных Народаў у Мельбурне

22 верасня 1960 г., паводле Хронікі Міколы Панькова, беларусы Мельбурну ўзялі ўдзел у дэманстрацыі Тыдню Паняволеных Народаў.
Трэба сказаць, што гэткія тыдні адбываліся штогод і не толькі ў Мельбурне (дый не толькі ў Аўстраліі). Але вось маю здымкі менавіта з Мельбурну, таму й падаю тут.



звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 22 верасня. Васіль Завадзкі

Васіль ЗАВАДЗКІ (22.09.1911–25.10.1987). Паходзіў з в. Любішчыцы (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.). У часе нямецкай акупацыі быў начальнікам пастарунку паліцыі ў Ляхавічах, потым у Косаве. Летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у 2-м Польскім корпусе. У Вялікабрытаніі з 1946 г. Ад 25.03.1947 быў сябрам ЗБВБ. У 1952 г. пасьля трэнінгу ў ладжанай БВР з дапамогай брытанскай выведкі школе пад Лёнданам быў перакінуты разам з Аляксандрам Петрашам у Нямеччыну, а потым для дывэрсійнай працы ў Польшчу. Па выкананьні заданьня ў тым жа 1952 г. вярнуўся празь Нямеччыну ў Вялікабрытанію, дзе й застаўся на сталае жыхарства. Памёр і пахаваны ў Манчэстэры на Southern cemetery.