September 23rd, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 23 верасня. Спыненне дзейнасці БЦР

23 верасня 1945 г. у Эшэрсбэкене (Баварыя) пачаўся ІХ Пленум Беларускай Цэнтральнай Рады, які ў ноч на 24 верасня абвясціў пра часовае прыпыненне дзейнасці Рады. Абгрунтаванне гэтага кроку было такім: "каб (...) ня даць бальшавіком магчымасьці выкарыстаць перад заходнімі саюзьнікамі фармальна тактычнае супрацоўніцтва зь немцамі ў мэтах канчальнага зьнішчэньня супрацьбальшавіцкага актыву". Дзейнасьць БЦР была адноўлена ў 1948 г.
BCR1945