September 24th, 2012

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 24 верасня. Філафей

ФІЛАФЕЙ (Уладзімер Нарко, 21.02.1905, в. Заранач Вялейскага пав. Віленскай губ., сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл. — 24.09.1986), рэлігійны дзеяч. Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту (1931). Вучыўся ў тэалягічнай школе ў Стамбуле, дзе атрымаў ступень магістра тэалёгіі. У 1942—1944 гг. выконваў абавязкі намесьніка мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. У 1950—1980-х — вікарый Нямецкай япархіі Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы.


29 або 30 чэрвеня 1944 г. Менск. Група выязджаючых на Захад. Злева направа: Яніна Каханоўская, Мікола Куліковіч, Наталля Арсеннева, Яўхім Кіпель, Франц Кушаль, архіяпіскап Філафей, Юліян Каралёў, Лідзія Янушкоўская.


Канец 1960-х. ЗША. Злева направа: архіяпіскап Філафей, Радаслаў Астроўскі, архіяпіскап Апанас (Мартас).